Пра Direct

Чаму Direct?

Direct – адкрытая дыгітальная кантэнтная служба, якая прапануе якасныя аўдыё- і відэаматэрыялы для выкарыстаньня на радыё, ТВ і дыгітальных плятформах.

Зарэгістраваныя радыё- і тэлевізійныя партнэры могуць шукаць і выкарыстоўваць кантэнт з Direct для пашырэньня сваёй тэматыкі бясплатна. З дапамогай фільтраў можна хутка знайсьці патрэбны кантэнт, звужаючы пошук паводле тыпу кантэнту (аўдыё або відэа), мовы, даты, нацыянальнай службы. Вы можаце шукаць, пераглядаць і спампоўваць у якасьці дастатковай як для сайту, так і для вяшчаньня аўдыё- і відэапакеты з вашага кампутара або мабільных прыладаў.

Нашы партнэры маюць кругласутачны доступ да асьвятленьня журналістамі Радыё Свабода падзеяў ва Ўкраіне, Расеі, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, на Каўказе, у Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі і на Блізкім Усходзе. Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа працуе на 21 краіну на 28 мовах. Маючы больш за 400 штатных журналістаў, 750 фрылансэраў і 19 мясцовых бюро, Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа – адна з самых шматгранных мэдыя-арганізацыяў у сьвеце.

Каб пачаць шукаць, пампаваць і выкарыстоўваць наш кантэнт, падпішыцеся на Direct тут.